На Міншчыне прайшоў рэтрамотафестываль "Кола часу-2014" (відэа)

Вось што распавёў у інтэрв'ю БЕЛТА арганізатар фэста Алег Гапановіч:

"Гадоў 5 таму з'явілася ідэя сабраць хлопцаў, аматараў, якія любяць гэтую незвычайную прыгожую двухколавую тэхніку. Каб яны змаглі яе паказаць, а гледачы змаглі пабачыць гэтыя цудоўныя асобнікі. Сёлета ў нас прадстаўленыя ўжо 9 еўрапейскіх краін, больш за 100 матацыклаў".

У "Станькава" можна было пабачыць не толькі выставу рэтрамотатэхнікі, але і рэтрамотаралі, паказ мод і разнастайныя конкурсы.

Публіцы ўпершыню быў прадстаўлены музейны экспанат — аўтамабіль Ford model T 1924 года выпуску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі