На МКАД п'яная жанчына на Mitsubishi Pajero збіла пешахода на ўзбочыне
На ўнутраным коле МКАД п'яная 38-гадовая жанчына на Mitsubishi Pajero збіла пешахода на ўзбочыне. 31-гадовая жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.
Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося ў чацвер каля 18-й гадзіны на 12-м кіламетры ўнутранага кола МКАД каля 10-й гарадской клінічнай бальніцы. Кіроўца распавяла, што ў яе быў дзень нараджэння, які яна паспела адзначыць.
Следчыя шукаюць сведкаў ДТЗ.
@skgovby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.