На МКС адправілася другая ў гісторыі прыватная касмічная місія

Перад стартам ракеты SpaceX Falcon 9 / AFP
Перад стартам ракеты SpaceX Falcon 9 / AFP

На Міжнародную касмічную станцыю адправілася другая ў гісторыі прыватная касмічная місія. У складзе экіпажа, які паляцеў у космас на борце SpaceX Falcon 9, двое грамадзян Саудаўскай Аравіі і двое амерыканцаў, паведамляе golosameriki.com.

Раяна Барнаві стала першай саудаўскай касманаўткай. Да яе далучыўся лётчык-знішчальнік Алі Аль-Карні. У склад экіпажа таксама ўвайшлі былая астранаўтка NASA Пэгі Уітсан і амерыканскі бізнесмен Джон Шофнер. Экіпаж павінен правесці на борце МКС 10 дзён.

Гэта другая місія Axiom Space, здзейсненая ў партнёрстве з NASA. Папярэдняя адбылася вясной мінулага года. Тады на МКС пабывалі трое бізнесменаў і былы астранаўт Майкл Лопес-Алегрыя.

На сённяшні дзень на борце МКС знаходзяцца трое амерыканцаў, трое расіян і адзін прадстаўнік Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі