Літва разгарне амерыканскі танкавы батальён на мяжы з Беларуссю
У Літву на паўгода прыбывае больш за 500 амерыканскіх вайскоўцаў, перадае ru.delfi.lt са спасылкай на Мінабароны Літвы.
Амерыканскі батальён размесціцца на палігоне ў Пабрадзе ў Швянчонскім раёне да вясны 2020 года. Вайскоўцы прывезлі з сабой цяжкую тэхніку: 30 танкаў Abrams, 25 баявых машын пяхоты Bradley, 70 колавых транспартных сродкаў.
Гэта не першы прыезд амерыканскіх вайскоўцаў у Літву. У кожнай з краін Балтыі пасля анэксіі Крыма ў 2014 годзе і да восені 2017 года было размешчана па роце амерыканскіх вайскоўцаў. Потым іх адвялі, бо ў Літве, Латвіі ды Эстоніі былі размешчаныя міжнародныя батальёны NATO.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.