На мяжы затрымалі Паўла Севярынца

На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску „Брузгі” ўвечары 13 кастрычніка затрыманы сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец, паведамляе прэс-служба БХД.

Увагу мытнікаў прыцягнулі кнігі Зянона Пазняка, якія палітык вёз з сабой. Яго ссадзілі з рэйсавага аўтобуса з рэчамі і адправілі на пільны дагляд. Раніцай 14-га кастрычніка яго тэлефон не адказвае.

Праз нейкі час стала вядома, што Севярынца адпусцілі пасля канфіскацыі кніг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі