На Народным вечы ў Кіеве прысутнічае 15 тысяч чалавек
Новая акцыя ўкраінскай апазіцыі пачалася на Майдане Незалежнасці.
Як перадае УНІАН, болей за 15 тысяч мітынгоўцаў размясціліся на Майдане, Хрэшчаціку, вуліцы Інстытуцкай, каля Кастрычніцкага палаца і на ўзгорку каля палаца. Людзі працягваюць прыбываць на галоўную плошчу ўкраінскай сталіцы.
На вечы лідары апазіцыі маюць намер абвясціць план далейшых дзеянняў.
Таксама пасля веча са сцэны выступяць гурты ТНМК, Мотор'ролла, KOZAKsystem, Гайдамакі, Ролекс. Сярод іх таксама будзе беларускі гурт “Крамбамбуля”.