На "Новы час" зноў падалі ў суд — цяпер Леанід Зайдэс

На "Новы час" зноў падалі ў суд — цяпер Леанід Зайдэс

На газету "Новы час" падаў у суд бізнэсовец Леанід Зайдэс, піша прэс-служба БАЖ. Паведамленне пра судовы пазоў рэдактарка выдання Аксана Колб атрымала зранку 5 снежня праз sms з суда Савецкага раёна.

У паведамленні гаворыцца, што Зайдэс падаў пазоў у абарону "гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды". Прадстаўнікоў рэдакцыі выклікаюць у суд на 17 снежня. 

Сам пазоў накіраваны поштай, атрымаць яго рэдакцыя павінна на працягу пяці дзён.

Нагадаем, што раней "Новы час" выйграў суд у бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча па справе рэстарана "Поедем поедим" каля Курапатаў. Выданне назвала Ізраілевіча асноўным бенефіцыярам забаўляльнай установы, размешчанай каля месца масавых расстрэлаў. 

Зайдэс з'яўляецца ўладальнікам гэтага рэстарана — прынамсі, намінальна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі