На падтрымку беларускіх журналістаў у выгнанні Фландрыя вылучае 100 тысяч еўра
Так да беларускіх журналістаў ставіліся на радзіме
Фландрыя вылучае 100 тысяч еўра на падтрымку беларускіх журналістаў у выгнанні. Пра гэта піша Belga News Agency са спасылкай на міністра-прэзідэнта гэтага рэгіёна Бельгіі Маціяса Дыпэндаэле.
Фландрыя фінансава падтрымае праграму дзеянняў Савета Еўропы на 2024–2025 гады, якая прадугледжвае "навучанне і аператыўную падтрымку журналістаў у выгнанні". Улады рэгіёна такім чынам вырашылі ўмацаваць незалежныя СМІ. "Свабодныя і незалежныя СМІ жыццёва важныя для абароны дэмакратычных каштоўнасцяў. Дзякуючы гэтай падтрымцы Фландрыя дапамагае журналістам, якія, знаходзячыся пад велізарным ціскам, працягваюць працаваць над аб’ектыўным і надзейным асвятленнем падзей", — падкрэсліў міністр-прэзідэнт Фландрыі.
Падчас Дзён Беларусі ў Бруселі ён сустрэўся з лідаркай беларускіх дэмсілаў Святланай Ціханоўскай.
Як паведамляла Еўрарадыё, Еўрасаюз вылучыў на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці 30 мільёнаў еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.