На пажары ў цэнтры сталіцы загінула 100-гадовая пенсіянерка (фота)

На пажары ў цэнтры сталіцы загінула 100-гадовая пенсіянерка (фота)

100-гадовая пенсіянерка і яе 66-гадовая дачка загінулі на пажары, які здарыўся ў кватэры дома па праспекце Пераможцаў у Мінску. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-службу ўпраўлення МНС па Мінску, інфармацыя пра пажар паступіла 14 красавіка каля 20.10. Гарэла кватэра на трэцім паверсе васьміпавярховага дома.

Выратавальнікі знайшлі ўзгаранне ў адным з пакояў. У іншым пакоі знайшлі гаспадыню і яе дачку ў непрытомным стане. Пацярпелых паспрабавалі рэанімаваць, аднак медыкам давялося канстатаваць смерць жанчын.

Гаспадыні кватэры некалькі дзён таму споўнілася 100 гадоў, а яе дачка ў дзень пажару адсвяткавала 66-годдзе.

У кватэры быў супрацьпажарны спавяшчальнік, але прыбор не спрацаваў — у ім не было батарэйкі. Мяркуецца, што прычынай трагедыі стала кароткае замыканне электраправодкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі