На першых таргах 2018 года ў Беларусі заўважна вырас курс еўра
Пасля навагодніх святаў выраслі курсы ўсіх асноўных валютаў — такія вынікі таргоў, якія прайшлі 3 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы.
Курс долара ЗША вырас — з 1,9727 да 1,9790 беларускага рубля. Вельмі істотна вырас курс еўра — з 2,3553 да 2,3814 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4342 (на апошніх таргах 2017 года — 3,4279).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют 0,41%.