На штат Тэхас абрынуўся тарнада, загінулі шэсць чалавек (відэа)
Яшчэ сем чалавек на поўначы гэтага амерыканскага штата зніклі без вестак.
Сур'ёзныя раненні падчас стыхіі атрымалі 37 мясцовых жыхароў.
Паведамляецца пра 110 разбураных жылых дамоў. Відавочцы кажуць, што моцны вецер падымаў у паветра аўтамабілі з людзьмі і кідаў іх на зямлю.