На таргах 15 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і расійскі рубель
15 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў паменшаў — з 2,4535 да 2,4506 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,6824 да 2,6832 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3209 беларускага (у аўторак — 3,3447).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,38%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.