На таргах 15 траўня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

На таргах 15 траўня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

Па выніках таргоў, якія прайшлі 15 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,4512 да 2,4462 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,6486 да 2,6442 беларускага рубля. Затое вырас курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3402 беларускага (у чацвер — 3,3197).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,21%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі