На таргах 29 красавіка долар у Беларусі патаннеў
Па выніках таргоў, якія адбыліся 29 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў паменшаў — з 2,4630 да 2,4361 беларускага рубля. Затое вырас курс еўра — з 2,6470 да 2,5602 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3066 беларускага (у пятніцу — 3,2973).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,17%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.