На таргах 6 лютага ў Беларусі вырас курс долара
Па выніках чарговых таргоў, якія прайшлі 6 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША зноў павялічыўся — з 1,9808 да 1,9894 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас, але зусім крыху — з 2,4665 да 2,4666 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4803 беларускага (у панядзелак — 3,5005).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,15%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 5 лютага курс долара ЗША вырас — з 1,9744 да 1,9808 беларускага рубля, а курс еўра знізіўся — з 2,4667 да 2,4665 рубля.