На таргах 7 траўня беларускі рубель аслабеў адносна ўсіх асноўных валют
Па выніках таргоў, якія адбыліся 7 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,4527 да 2,4533 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,6518 да 2,6534 беларускага рубля. Уверх ідзе і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3181 беларускага (у сераду — 3,3099).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,14%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.