На трасах на ўездзе ў Мінск дзяжураць ДАІ і аўтаматчыкі
На трасах на ўездзе ў Мінск дзяжураць ДАІ і аўтаматчыкі. У цэнтры горада шмат аўтазакаў, браніраванай тэхнікі, на вуліцах стаяць узмоцненыя патрулі ДАІ, паведамляюць відавочцы ў сацыяльных сетках.
Таксама на вуліцы шмат “людзей у цывільным”. Падазроныя машыны спыняюць, проста на вуліцы праводзяць ператрусы.
Паведамляюць і пра новыя затрыманні актывістаў з рэгіёнаў, якія едуць у Мінск — людзей здымаюць з маршрутак і забіраюць у міліцыю.
У 14.00 ля Акадэміі навук у Мінску павінна пачацца акцыя да Дня Волі. Улады дазволілі апазіцыі прайсці шэсцем да плошчы Бангалор, аднак арганізатары мяркуюць пайсці да Кастрычніцкай.
Минск, 25 марта.
— Maxim Pushkin (@mc_maxim) 25 марта 2017 г.
День Воли. pic.twitter.com/JM0R04OP1f
Ператрус машыны супрацоўнікамі КДБ. На скрыжаваньні вул. Акадэмічнай і прасп. Незалежнасьці. pic.twitter.com/tUi9JosM9e
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 марта 2017 г.
#дзеньволi #минск #2017 pic.twitter.com/k4nT49uzIu
— Larry Rose (@Larrr_Rose) 25 марта 2017 г.