На Тыдні моды ў Парыжы жывыя мадэлі ператварыліся ў адзенне
Паказ незвычайнай калекцыі адзення адбыўся падчас Тыдня моды ў Парыжы. Мадэльер Рык Оўэнс, аматар парушаць правілы, паказаў сваю калекцыю, зробленую з жывых мадэляў.
На подыум выходзілі дзяўчаты і неслі на сабе іншых мадэляў, якія служылі элементам адзення. Сам мадэльер лічыць гэта одай жаночай сіле, пішуць замежныя СМІ.
Раней Оўэнс прадстаўляў эпатажную калекцыю мужчынскага адзення, якое дазваляла бачыць аголеныя геніталіі.
Фота: Твітэр