На ўсходняй мяжы Беларусі ўтварыліся вялізныя заторы

На мяжы з Расіяй ўзмацніліся мытныя і міліцэйскія праверкі. У выніку ўзніклі вялізныя аўтамабільныя заторы, адзначае charter97.org.

Раней паведамлялася, што беларуская мытня зладзіла татальную праверку фур, якія едуць з Расіі ў бок Мінска. Памежнікі і мытнікі спыняюць спробы незаконныя перавозкі паліва і іншых тавараў. Як інфармавала Еўрарадыё, у ноч з 4 на 5 снежня былі выяўленыя тры выпадкі, калі жыхары Гомельшчыны перавозілі з Расіі паліва звыш нормы.

Здымак аўтачаргі на мяжы — з архіву. Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі