На ўскраіне Гродна ўжо месяц сядзіць сабака і чакае свайго гаспадара
Раней сабаку бачылі з гаспадаром / s13.ru
У Гродне з'явіўся мясцовы Хаціка — сабака ўжо каля месяца сядзіць ля шлагбаўма гродзенскага аэраклуба і нікуды не сыходзіць. Пра сабаку "Блогу Гродна" расказалі мясцовыя жыхары.
"Раней бачыла гэтага сабаку кожны дзень са сваім гаспадаром. Мужчына ездзіў на ровары, а побач з ім на павадку бег гэты сабака", — кажа мясцовая жыхарка Іна. Паводле яе слоў, раней сабака быў дагледжаны і вясёлы. Было відаць, што за ім глядзяць. А "цяпер ён у вартым жалю стане: поўсць збітая, вочы сумныя, ён пачаў накульгваць на адну лапу", — адзначае Іна.
Мясцовыя жыхары падкормліваюць сабаку, зрабілі яму часовы навес ад дажджу. Але пра лёс гаспадара яны нічога не ведаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.