На Віцебшчыне працягваюць затрымліваць сяброў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай

Андрэй Новікаў / Новы Час
Андрэй Новікаў / Новы Час

У пятніцу ў сяле Прусы Пастаўскага раёна быў затрыманы мясцовы актывіст Андрэй Новікаў за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў. Ён быў затрыманы міліцыяй дома. Новікава даставілі ў Паставы пасля складання пратаколу, паведамляе "Віцебская вясна".

Андрэй Новікаў абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пікеты, за якія ён быў затрыманы, адбыліся 27 і 28 траўня ў Паставах. Андрэй Новікаў — сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, жонкі блогера Сяргея Ціханоўскага.

Раней Пастаўскі суд аштрафаваў Андрэя Новікава на 30 базавых адзінак за ўдзел у інтэрв'ю з Сяргеем Ціханоўскім для яго youtube-канала "Краіна для жыцця".

Да суду Андрэй Новікаў будзе знаходзіцца ў мясцовым СІЗА. Суд адбудзецца ў Паставах 8 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі