На волю выйшаў палітвязень Георгій Васіленка
Георгій Васіленка / gomelspring.org
На волю выйшаў палітвязень Георгій Васіленка, паведамляе gomelspring.org. Падчас пратэстаў 2020 года ён спусціў з флагштока на плошчы Леніна ў Гомелі чырвона-зялёны сцяг і падняў бел-чырвона-белы. На хлопца распачалі крымінальную справу за "хуліганства". Васіленка асудзілі на 2 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу. Пазней распачалі яшчэ адну крымінальную справу, на гэты раз "за абразу Лукашэнкі". Прысуд — 1 год 7 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Беларускія праваабаронцы прызналі Георгія Васіленку палітвязнем у лютым 2021 года.
У Беларусі на 18 ліпеня налічваецца 1486 палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.