На выездзе з Беларусі ў Еўрасаюз стаіць больш за 1100 фураў
Фуры на мяжы
На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам у чарзе на выезд стаіць больш за 1,1 тысячы фураў, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.
Самыя вялікія чэргі ўтварыліся на польскім кірунку. Перад пунктам пропуску "Брузгі" сабралася больш за 140 грузавікоў, на "Бераставіцы" — больш за 80, на "Казловічах" — больш за 300.
На беларуска-літоўскай мяжы перад пунктам пропуску "Відзы" чакае больш за 90 велікагрузаў, "Катлоўка" — 200, "Каменны Лог" — больш за 130, "Прывалка" — больш за 120.
На выездзе ў Латвію перад пунктам пропуску "Грыгораўшчына" сабралася больш за 10 грузавікоў, "Урбаны" — больш за 50.
На мяжы з Украінай чэргаў няма, грузавы транспарт выязджае без затрымак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.