На выходных у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя снегапады

У Беларусь ідзе пахаладанне, ілюстрацыйнае фота

У Беларусь ідзе пахаладанне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Люты ў Беларусі пачнецца з пахаладання: яго нясуць арктычныя паветраныя масы, якія рухаюцца разам з цыклонам, які ссоўваецца праз Латвію ў бок Расіі, паведамляе Белгідрамет.

У суботу, 1 лютага, будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні парывісты, месцамі — моцны парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць ад 1 градуса марозу да 4 цяпла. Удзень чакаецца 0...+5.

2 лютага чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах будзе слабая завея, на дарогах – галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 0...-5, удзень прагназуюць ад 4 градусаў марозу да 2 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі