На заплечніку гімназіста, падазраванага ў нападзе на настаўніцу, знайшлі яе кроў

На заплечніку гімназіста, падазраванага ў нападзе на настаўніцу, знайшлі яе кроў

На заплечніку гімназіста, які напаў на настаўніцу ў Мінску, знойдзеныя сляды яе крыві, паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на кіраўніка Следчага камітэта Беларусі Івана Наскевіча.

"Мы атрымалі заключэнне экспертызы, у адпаведнасці з якой ўся кроў на вопратцы і заплечніку асобы, якая затрыманая, належыць менавіта пацярпелай... Відавочна, што гэта дае нам падставу лічыць яго падазраваным па справе і, хутчэй за ўсё, мы менавіта яму прад'явім абвінавачванне ў здзяйсненні нападу на настаўніцу гімназіі № 74", ― сказаў Наскевіч.

Раніцай 23 траўня у гімназіі №74 была моцна параненая настаўніца рускай мовы і літаратуры. Яна правяла ў рэанімацыі некалькі дзён, урачы гаварылі аб рэальнай небяспецы жыццю пацярпелай.

Па падазрэнні ў нападзе затрыманы вучань параненай настаўніцы. Ён некалькі дзён правёў у СІЗА, пасля чаго быў адпраўлены на праходжанне псіхалагічнай экспертызы. Не ўсе аднакласнікі затрыманага і іх бацькі вераць у вінаватасць затрыманага.

На заплечніку гімназіста, падазраванага ў нападзе на настаўніцу, знайшлі яе кроў

Напад на настаўніцу гімназіі №74. Храналогія.

Прычына канфлікту. Гэта, бадай, самая галоўная загадка на дадзены момант. Ні адміністрацыя школы, ні СК не раскрываюць прычын, з якіх мог узнікнуць канфлікт паміж настаўніцай і добранадзейным на першы погляд вучнем. "Яна патрабавальная, але кваліфікаваная", — расказваюць пра настаўніцу выпускнікі гімназіі. Некаторыя, аднак, называюць яе залішне строгай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі