На журфаку БДУ пачнуць вучыць блогінгу і палітычнай камунікацыі

Спецыяльнасцяў на журфаку з наступнага года застанецца толькі дзве: "журналістыка" і "інфармацыя і камунікацыя" / pixabay
Спецыяльнасцяў на журфаку з наступнага года застанецца толькі дзве: "журналістыка" і "інфармацыя і камунікацыя" / pixabay

На журфаку БДУ застанецца толькі дзве спецыяльнасці, але з'явяцца новыя напрамкі для навучання журналістаў, расказалі ў Міністэрстве адукацыі.

Так, колькасць спецыяльнасцяў скароцяць усяго да дзвюх. Цяпер можна будзе вучыцца на спецыяльнасці "журналістыка", або на спецыяльнасці "інфармацыя і камунікацыя". На трэцім курсе студэнты змогуць выбіраць паглыбленую спецыялізацыю.

Для тых, хто будзе вучыцца на спецыяльнасці "журналістыка", выбіраць можна будзе з пяці профіляў: "аўтарская журналістыка і блогінг", "лічбавыя медыяплатформы", "журналістыка і інфармацыйная бяспека", "дзелавая журналістыка і бізнес-камунікацыі", "навуковая журналістыка".

Студэнты спецыяльнасці "інфармацыі і камунікацыі" змогуць вывучаць "палітычную камунікацыю", "маркетынгавыя камунікацыі", "рэкламу і PR", "інтэрнэт-камунікацыі".

Хто будзе выкладаць на журфаку шэраг новых спецыяльнасцяў, у рэлізе Мінадукацыі не гаворыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі