На зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекін паедуць толькі 30 беларускіх спартоўцаў
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у лютым 2022 года / reuters.com
На зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекін паедуць каля 30 спартсменаў з Беларусі, паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай на тэлеканал "МИР 24".
Першымі адбор прайшлі беларускія лыжнікі — нацыянальную зборную прадставяць 4 спартсмены, двое мужчын і двое жанчын. Гэта ў два разы менш, чым на Алімпіядзе-2018. Пры гэтым на летняй Алімпіядзе 2020 года ў Токіа выступала ўсяго больш за 100 беларускіх спартсменаў.
Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 года адбудуцца з 4 па 20 лютага ў Пекіне (Кітай). У 15 дысцыплінах спартсмены разыграюць 109 камплектаў медалёў. Беларусь разлічвае на медалі ў біятлоне і фрыстайле.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.