Нацбанк зніжае памер збору пры пакупцы насельніцтвам валюты да 20%
На сённяшні дзень ён складае 30%. Змены адбудуцца з 30 снежня.
Памер камісійнага збору пры пакупцы насельніцтвам замежнай валюты з 30 снежня знізяць з 30% да 20%. Такое рашэнне прыняло праўленне Нацыянальнага банку Беларусі. Адзначаецца, што гэта зроблена "з улікам нармалізацыі сітуацыі на фінансавым і валютным рынках рэспублікі".
"Рашэнне пра зніжэнне памеру камісійнага збору пры пакупцы насельніцтвам замежнай валюты да 20 адсоткаў прынятае з улікам аналагічнага зніжэння з 29 снежня 2014 г. памеру падатку на біржавыя аперацыі па набыцці замежнай валюты... а таксама змены афіцыйнага абменнага курсу беларускага рубля да долара ЗША, якая па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 29 снежня 2014 года склаў каля 7 адсоткаў", — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.
Адзначаецца, што калі "пазітыўныя тэндэнцыі" на фінансавым рынку будуць замацоўвацца, Нацбанк прыме "далейшыя крокі па зніжэнню камісійнага збору пры пакупцы насельніцтвам замежнай валюты".
Нагадаем, 19 снежня ўрад і Нацбанк увялі 30% збор на набыццё валюты. Нацбанк мяркуе, што новаўвядзенне дазволіла "не дапусціць развіцця негатыўных тэндэнцый у фінансавым сектары Рэспублікі Беларусь".
Фота: АР