Стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжаецца да 10% гадавых

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжаецца да 10% гадавых

З сённяшняга дня стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжаецца з 10,5% да 10% гадавых. Такое рашэнне прыняў Нацбанк.  

Адпаведна, стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці знізяцца з 11,75% да 11,5% гадавых. 

Сваё рашэнне Нацбанк патлумачыў запаволеннем гадавой інфляцыі. Напрыклад, прырост спажывецкіх цэнаў у гадавым вымярэнні знізіўся з 5% у красавіку да 4,4% ў траўні. Гадавая базавая інфляцыя ў траўні запаволілася да 2,9% (у красавіку яна складала 3,1%) у выніку ўмацавання беларускага рубля адносна кошыка замежных валют.

Пэўны рост інфляцыі прагназуецца ў другой палове года. Чакаецца, што па выніках 2018-га інфляцыя складзе каля 5,5%. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі