Надвор'е на сераду: галалёдзіца на дарогах і плюсавая тэмпература

Сіноптыкі асобна папярэдзілі жыхароў усходніх рэгіёнаў Беларусі і Мінска: на дарогах будзе слізка! / pixabay
Сіноптыкі асобна папярэдзілі жыхароў усходніх рэгіёнаў Беларусі і Мінска: на дарогах будзе слізка! / pixabay

Цёплая паветраная маса, якая ссоўваецца з Заходняй Еўропы, вызначыць надвор'е ў Беларусі ў найбліжэйшыя дні. Сіноптыкі Гідраметцэнтра расказалі, якім будзе надвор'е ў сераду, 21 снежня.

Вадзіцелям варта быць асабліва акуратнымі: у сераду на большай частцы тэрыторыі, а асабліва ва ўсходніх рэгіёнах і ў Мінску, на дарогах захаваецца галалёдзіца.

Будзе воблачна, часам магчымыя ападкі. Днём — дождж, а ноччу — дождж з мокрым снегам. У асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе паўднёва-заходнім умераным.

"Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5..+1°С, максімальная днём 0..+4°С", — кажуць у Гідраметцэнтры.

Надвор'е 22-23 снежня, у чацвер і пятніцу, таксама вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. У Беларусь прыйдуць цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі