Надзея Скардзіна заняла другое месца ў гонцы пераследу
Бездакорна чыстая стральба дазволіла беларускай спартсменцы заняць прызавое месца на этапе Кубка свету па біятлоне ў Антхольцы.
Адметна, што яна не толькі закрыла ўсе 20 мішэняў, але і вытрывала добры тэмп і прайграла лідару гонкі Андрэа Хенкель усяго 1,6 секунды. Пры гэтым яе даганяла славутая Тора Бергер, якая фінішавала ўсяго праз 5 секунд пасля беларускі.
Дар’я Домрачава дапусціла 4 промахі і прыйшла на фініш толькі 5-й. Пры гэтым іншыя беларускі значна палепшылі ў гэтай гонцы свае пазіцыі: Людміла Калінчык — 23-е месца (стартавала 28-й), Анастасія Дубарэзава — 35-е (стартавала 48-й).