Наезд аўто на прыпынак у Полацку: масавых паступленняў у бальніцу не было

Наезд аўто на прыпынак у Полацку: масавых паступленняў у бальніцу не было

Супярэчлівая інфармацыя паступае з Полацка, дзе 15 студзеня “Сітраэн” наехаў на натоўп людзей на аўтобусным прыпынку “Шкловалакно”. Відавочцы расказваюць пра жанчыну, якой машына пераламала ногі, а віцебская ДАІ кажа, што пацярпелых не было. Пасажыры з прыпынку мяркуюць, што справа ў хуткім прыездзе хуткай дапамогі, якая паспела забраць жанчыну да прыезду ДАІ. Еўрарадыё разабралася, ці пацярпеў нехта ў выніку ДТЗ.

“Я стаяў на прыпынку, гляджу, на мяне машына ляціць, — распавёў Еўрарадыё працаўнік завода “Шкловалакно”, які быў на тым прыпынку ў момант ДТЗ. — Я адскочыў. Кіроўца па газах, і зачапіў людзей. Адной дзяўчыне быццам бы зламала ногі, але гэта не дакладна. Людзі пачалі тэлефанаваць у ДАІ, каб па нумарах прабіць парушальніка”.

Жанчына, якая пацярпела, працуе на заводзе “Шкловалакно”. У яе хворыя ногі, таму яна і не паспела хутка адскочыць ад машыны. Як даведалася Еўрарадыё, пераломаў ног жанчына не атрымала.

У Полацкай цэнтральнай раённай бальніцы пацвердзілі, што пасля ДТЗ пацыентаў з такімі траўмамі не паступала.

“На 15 студзеня масавых паступленняў пацярпелых у полацкую бальніцу не было. Жанчыну з пераломам ног, дзякуй богу, нам не дастаўлялі”, — адказалі там.

ДТЗ адбылося каля 17 гадзін 15 студзеня. П’яны 31-гадовы жыхар Полацка на аўтамабілі “Сітраэн” наехаў на людзей, якія чакалі аўтобус на прыпынку. З месца аварыі кіроўца уцёк. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі мужчыну недалёка ад дома.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі