Накапілася незадаволенасць працай ДАІ — пенсіянер пра раскіданыя ля міліцыі шыпы

Следчыя дзеянні з удзелам падазраванага пенсіянера / @skgovby
Следчыя дзеянні з удзелам падазраванага пенсіянера / @skgovby

Гомельскі пенсіянер, якога надоечы затрымалі па падазрэнні ў тым, што ён раскідваў ля будынка мясцовай міліцыі "вожыкі", расказаў пра свае матывы.

Паводле яго слоў, у яго накапілася незадаволенасць працай супрацоўнікаў ДАІ, у тым ліку таму, што яго неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Пра гэта паведамляе СК.

Усяго следчыя ведаюць пра тры эпізоды. Першы здарыўся яшчэ ў 2019 годзе. Тады мужчына раскідаў шыпы на паркоўцы ля будынка абласной Дзяржаўтаінспекцыі. У выніку пацярпеў асабісты аўтамабіль супрацоўніцы міліцыі. Яшчэ двойчы пенсіянер пакідаў "вожыкі" ля міліцыі сёлета — 3 і 5 лютага. У апошнім выпадку пацярпела некалькі машын хуткай дапамогі.

Пасля гэтага мужчыну затрымалі. Дома падчас ператрусу ў яго знайшлі 12 "вожыкаў", і яшчэ на лецішчы ў Рэчыцкім раёне – 25. Там жа следчыя выявілі зварачны апарат, слоік з цвікамі і металічнымі габлюшкамі.

У дачыненні да пенсіянера пачалі крымінальную справу, ён знаходзіцца ў ІЧУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі