Намеснік камандзіра палка Каліноўскага: вызваленне Беларусі пачнецца ў 2023-м
Байцы палка Каліноўскага / kalinouski.org
Вызваленне Беларусі пачнецца ў наступным годзе. Пра гэта ў інтэрв'ю @charter97_org заявіў намеснік камандзіра палка імя Каліноўскага Вадзім Кабанчук ("Ігар"). Ён лічыць, што цяперашніх кіраўнікоў РБ і РФ чакае міжнародны трыбунал.
"Справядлівасць пераможа, адседзецца ў бункеры не атрымаецца, — кажа Кабанчук. — Хоць Расія геаграфічна вялікая па памерах, у Пуціна яшчэ ёсць розныя схованкі. А таварышу Лукашэнку дзе хавацца?".
Намеснік камандзіра палка імя Каліноўскага нагадвае, што "яны стралялі ракетамі, узлятала авіяцыя з тэрыторыі Беларусі" і гэтага "украінцы не забудуць".
Тым часам полк Каліноўскага займаецца фармаваннем са сваіх прыхільнікаў "сілавога рэзерва" ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.