Намміністра замежных спраў назваў фэйкам звесткі пра выбух у Мачулішчах

Самалёт А-50 / overclockers.ru, ілюстрацыйнае фота
Самалёт А-50 / overclockers.ru, ілюстрацыйнае фота

Інфармацыя пра выбух расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах — гэта фэйк. Пра гэта намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч заявіў у каментары агенцтву Reuters на палях канферэнцыі па раззбраенні ў Жэневе.

"Улічваючы адсутнасць афіцыйнай рэакцыі, я глыбока перакананы, што гэта чарговы фэйк, накіраваны на тое, каб падкрэсліць пэўныя недахопы ў нашай нацыянальнай бяспецы", — сказаў дыпламат.

Як паведамлялася раней, 26 лютага зранку на аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам былі чуваць выбухі. Аб'яднанне сілавікоў ByPol паведаміла, што расійскі самалёт А-50 з сістэмай далёкага радыёлакацыйнага выяўлення быў атакаваны беларускімі партызанамі з дапамогай дронаў.

Улады Беларусі публічна ніяк пакуль што не каментавалі гэтыя звесткі. Выказванне Амбразевіча — першы каментар высокапастаўленага чыноўніка наконт інцыдэнту ў Мачулішчах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі