Напад у Бруселі: адзін паліцэйскі загінуў, адзін паранены
Паліцыя на вуліцах Бруселя / lesoir.be
У Бруселі адбыўся напад на праваахоўнікаў, якія знаходзіліся каля чыгуначнага вакзала. Адзін паліцэйскі загінуў, адзін паранены. Зламысніка з нажом затрымала паліцэйскае падмацаванне, якое прыбыло на месца здарэння, піша euronews.com. Мужчына быў паранены з агнястрэльнай зброі і завезены ў бальніцу, дзе памёр.
Версія тэракту афіцыйна не пацверджана, але тэрарыстычны след разглядаецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.