Напішы сачыненне і атрымай два квіткі на “Рабкор”

Еўрарадыё і турыстычнае агенцтва “Дэльфін-груп” ладзяць чарговы конкурс! Прыз ― два квіткі на прэзентацыю альбома "Рабкор" ― новай праграмы "Ляписа Трубецкого". Музыкі прэзентуюць "Рабкор" 29 жніўня, у "нулявы" дзень фэста “Джаз Кактэбель 2012”, які пройдзе ў Крыме з 30 жніўня па 2 верасня. А ўжо ў “асноўны час” у Кактэбелі выступяць Горан Брэгавіч, The Cinematic Orchestra, Ніно Катамадзэ, The Tiger Lillies, “Серебряная свадьба” і іншыя зоркі і зорачкі.

Каб выйграць квіткі (увага! пра тое, як дабрацца да Кактэбеля, вам давядзецца парупіцца самім!), напішы нам невялічкае сачыненне на тэму “Як я правёў лета”. Амаль як у школе. Доўгія летнія вакацыі заканчваюцца, і табе, напэўна, ёсць што прыгадаць! Змясці свае летнія прыгоды ў пару абзацаў, дашлі яго на мыла: [email protected] ― і чакай вердыкту журы!

Паспрабуй крануць арганізатараў паездкі, нагадаўшы пра летнія радасці ў апошнія меланхалічныя дні жніўня. І не важна, што ты рабіў: палоў буракі ў бабулі на градах ці аб’ездзіў усе моры і фэсты Еўропы.

Правяраць сачыненні будуць супрацоўнікі турагенцтва “Дэльфін-груп”. Яны ж вырашаць, хто атрымае два квіткі на “Рабкор”.

Сачыненні прымаем з 13 па 16 жніўня ўключна. Даем “Дэльфіну” дзень на ўважлівае і прыемнае чытанне, і… Слухаем вечаровы эфір Еўрарадыё ў пятніцу, 17 жніўня, каб пачуць імя пераможцы!

Пераможца будзе толькі адзін, але кожны ўдзельнік конкурса, хто да 17 жніўня патэлефануе ў "Дэльфін-груп", зможа адправіцца ў бас-тур на "Рабкор" са зніжкай! Падрабязнасці і тэлефоны на старонцы турагенцтва "вКонтакте".

Увага! У выпадку, калі два ці больш сачыненняў спадабаюцца нашаму журы ў роўнай ступені, пераможцу вызначыць адказ на дадатковае пытанне:

З якой мінскай вуліцы стартуе аўтобусны тур “Дэльфін-груп” на “Рабкор”?

Падумай, калі ласка, над гэтым пытаннем, і не забудзься далучыць адказ на яго да свайго сачынення!

*умовы конкурса выпраўленыя увечары 13 жніўня з ініцыятывы агенцтва "Дэльфін-груп".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі