Напярэдадні канцэрта ў Мінску Алена Ваенга трапіла ў лякарню (фота)

Напярэдадні канцэрта ў Мінску Алена Ваенга трапіла ў лякарню (фота)

Расійская спявачка Алена Ваенга трапіла ў лякарню ў Мінску. Пра гэта яна паведаміла ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Instagram. Акрамя таго, артыстка выклала фатаздымак з палаты — рука з катэтэрам і кропельніцай.

Гэта адбылося напярэдадні канцэрта, які Ваенга павінна даць у Мінску.

Як паведамляе vistanews.ru, у цягніку Масква — Мінск спявачка пачувалася не вельмі добра, ляжала з шалікам на шыі і трохі хрыпела. Хутчэй за ўсё, падчас падарожжа стан яе здароўя пагоршыўся, і Ваенга была вымушаная звярнуцца ў беларускую клініку.

Тым не менш артыстка ўпэўненая, што выступіць добра.

 

Напярэдадні канцэрта ў Мінску Алена Ваенга трапіла ў лякарню (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі