Народ паўстаў супраць прэзідэнта, ён уцёк. Толькі не ў Беларусі, а ў Шры-Ланцы
Абстаноўка ў Шры-Ланцы / AP Photo
Група мужчын скача ў шыкоўны басейн, дзясяткі іншых стаяць вакол і ўхвальна крычаць. Некаторыя ў гэты момант у раскошнай спальні: скачуць на вялікім ложку або ляжаць на канапе, вывучаюць мэблю і ўпрыгожанні. Усё адбываецца ў адной з рэзідэнцый прэзідэнта Шры-Ланкі Гатабаі Раджапаксы.
Пасля месяцаў эканамічнага крызісу (Еўрарадыё падрабязна расказвала пра народную незадаволенасць у траўні) пратэстоўцы не вытрымалі і перайшлі да рашучых мер. Што адбываецца ў гэтай краіне проста цяпер?
Крэсла захісталася
Тое, што ва ўладаў Шры-Ланкі — фактычна двух братоў Раджапакса — сур'ёзныя праблемы, стала канчаткова зразумела ў траўні. Тады брат прэзідэнта, Махінда Раджапакса, падаў у адстаўку на фоне пратэстаў.
Праўда, гэта не азначала перамогу пратэстоўцаў: у краіне ўводзілася строгая каменданцкая гадзіна, а ў сілавікоў быў загад страляць па тых, хто выходзіць на мітынгі. Шры-ланкійцаў гэта не спалохала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.