Народнае антыкрізіснае ўпраўленне прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”

Суд у Беларусі / pexels.com

Ініцыятыву “Народнае антыкрізснае ўпраўленне” прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем” у Беларусі.

Пра гэта пишуць праўладныя тэлеграм-каналы.

Паводле іх, прычына — “публічныя заклікі да санкцый, арганізацыя дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь”.

На сайце арганізацыі пазначана, што галоўнымі мэтамі яе дзейнасці з’яўляюцца забяспечванне мірнага завяршэння выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады і стабілізаваць сістэму кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.