NASA паказала, які след расійскі апарат мог пакінуць на Месяцы

"Месяц-25" усё ж пакінуў свой след / nasa.gov

"Месяц-25" усё ж пакінуў свой след / nasa.gov

NASA паказала, які след расійскі апарат мог пакінуць на Месяцы. Апублікаваны здымак верагоднага месца яго падзення.

Аўтаматычную станцыю "Месяц-25" ("Луна-25") Расія ўрачыста запусціла ў жніўні. Аднак нешта пайшло не так і яна разбілася пры спробе пасадкі на спадарожнік Зямлі (мяркуецца, што прычынай стала няправільная праца рухавіка — ён не адключыўся своечасова).

На фота можна пабачыць новы кратар на паверхні Месяца, які, верагодна, узнік з-за падзення расійскай станцыі. На ранейшых здымках яго там не было.

Новы кратар мае дыяметр каля 10 метраў і размешчаны прыкладна ў 400 кіламетрах ад запланаванай кропкі пасадкі "Месяца-25" на паўднёвым полюсе спадарожніка нашай планеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі