Нашым алімпійцам рэкамендуюць абаронены сэкс і асцерагацца “атак” насякомых

Нашым алімпійцам рэкамендуюць абаронены сэкс і асцерагацца “атак” насякомых

“Прадстаўляючы сваю краіну на міжнародных спаборніцтвах, Вы не толькі несяце адказнасць, але і можаце карыстацца дадатковымі перавагамі сваёй нацыі”, — нечакана пачынаюцца “Рэкамендацыі” РНПЦ спорту.

Першае, што, адкрые другое дыханне нашым алімпійцам — гэта разуменне, што “з імі ўся краіна”. Наступная перавага — асаблівая беларуская цярплівасць.

“Так, мы церпім доўга многае, і ў гэтым наша сіла!!! Калі іншыя не вытрымаюць — мы пераадолеем!”

Далей пра спакой, міралюбнасць і высокую працаздольнасць, якімі вылучаюцца беларусы.

Нашым алімпійцам рэкамендуюць абаронены сэкс і асцерагацца “атак” насякомых
Нашым алімпійцам рэкамендуюць абаронены сэкс і асцерагацца “атак” насякомых

Пералёт у Рыа: адмовіцца ад цяжкай ежы і алкаголю, піць больш негазіраванай вады

Перад вылетам спарстменам раяць прайсці вакцынацыю ад гепатыту, ліхаманкі і малярыі.

За 1-2 дні да да пасадкі ў самалёт трэба адмовіцца ад алкаголю, гарбаты, кавы, цяжкай ежы. Да таго ж варта добра выспацца і перавесці гадзіннік на бразільскі час.

Падчас палёту алімпійцам раяць заснуць. У гэтым дапамогуць супакойваючыя прэпараты, бірушы ў вушы, пледы, павязкі на вочы. Не спіцца — глядзіце відэа і слухайце музыку.

“Для высакарослых спартсменаў аптымальныя дзіцячыя рэзерваваныя месцы (замаўляюцца падчас рэгістрацыі на рэйс) у пачатку салона і бізнес-класе”, — сказана ў “Рэкамендацыях”.

Падчас пералёту ды і ў самім Рыа алімпійцаў просяць піць дробнымі глыткамі негазіраваную ваду “камфортнай тэмпературы”. 

Нашым алімпійцам рэкамендуюць абаронены сэкс і асцерагацца “атак” насякомых

Знаходжанне ў Рыа: не пакідайце бутэлькі з вадой без нагляду

Спарстменаў просяць не пакідаць свае бутэлькі з вадой без нагляду. І ўвогуле рэкамендуюць толькі бутыляваную ваду.

“Нават падчас чысткі зубоў! З асцярожнасцю прымайце душ. Нягледзячы на тое, што басейн месціцца прама ля нашага корпусу ў алімпійскай вёсцы, просьба не карыстацца ім да стартаў”.

Спартсменаў просяць нічога не есці на дварэ, не ласавацца ніякімі дэсертамі, часта карыстацца санітарнымі гелямі. 

Нашым алімпійцам рэкамендуюць абаронены сэкс і асцерагацца “атак” насякомых

Бяспека ў Рыа: пры наборы ПІН-коду адной рукой прыкрывайце клавішы на банкамаце

 

Карыстацца грамадскім транспартам не рэкамендуюць увогуле. Што тычыцца таксовак, то варта сядаць у машыны з лічыльнікамі.

“Таксама даволі бяспечна карыстацца міжнароднымі сервісамі, напрыклад, UBER”, — напісана ў “Рэкамендацыях”.

Здымаць грошы ў бразільскіх банкаматах — латарэя. Можа, пранясе, можа, усе фінансы скрадуць кардэры. Таму алімпійцам рэкамендуюць захоўваць на картках суму, “страта якой не будзе катастрафічнай”. 

“Заўжды, нават у самых надзейных з выгляду месцах, пры зняцці грошай з банкамата пры наборы ПІН-коду адной рукой прыкрывайце клавішы, якія вы націскаеце. Гэта трэба абавязкова рабіць — не толькі для таго, каб не пабачылі людзі, што стаяць побач, але, самае галоўнае, каб не пабачыла мініяцюрная камера, якую могуць усталяваць зламыснікі”, — папярэджваюць беларускіх спартсменаў.

Яшчэ адна небяспека — акіян. Не варта купацца п’янымі і спаборнічаць у стылі “хто далей праплыве”. Рэкамендуецца купанне “на глыбіні не вышэй за пояс чалавека”.

“У плане бяспекі ніхто ў Рыа ні ад чаго не застрахаваны. Ішла рэпетыцыя адкрыцця, і там абрабавалі чалавека. Але спартсмены будуць знаходзіцца ў зоне, якая ахоўваецца. Туды камар не праляціць. Проста не трэба вылазіць за межы гэтай зоны”, — простымі словамі раіць дырэктар РЦАП па лёгкай атлетыцы Васіль Іванюк.  

Нашым алімпійцам рэкамендуюць абаронены сэкс і асцерагацца “атак” насякомых

Сэкс і Гульні-2016

 

Камароў варта баяцца яшчэ больш за крымінальнікаў. Мясцовыя насякомыя распаўсюджваюць вірусы, у тым ліку Зіка. 

“Там цяпер зіма. І актыўнасць насякомых меншая. А лета пачынаецца ў верасні-кастрычніку”, — супакойвае Васіль Іванюк. 

Да таго ж бразільскія ўлады прымаюць дадатковыя меры. Аднак алімпійская вёска месціцца на асушаным балоце, таму рызыка “атакі” насякомых застаецца высокай. Пра гэта наўпрост сказана ў “Рэкамендацыях”.

Таксама асаблівая ўвага надаецца вірусу Зіка.

“Жанчынам, якія плануюць стварыць сям’ю, варта пазбягаць зачацця цягам 4 тыдняў пасля прыезду з Бразіліі”.

Цягам месяца па вяртанні з Бразіліі ў Беларусь нельга здаваць донарскую кроў.

Складальнікі “Рэкамендацыяў” са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя нагадваюць, што падчас сэксуальных кантактаў трэба карыстацца прэзерватывамі. Не можаш — адмаўляйся ад інтымнай блізкасці падчас знаходжання ў Рыа і цягам 4 тыдняў па вяртанні.

Алімпійскія гульні-2016 пройдуць з 5 па 21 жніўня. Беларусь прадставяць 123 спартсмены. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі