Настаўнікам і выкладчыкам недаплацілі 898 заробкаў у 2014 годзе

Больш за 3,7 мільярда рублёў — такую суму па выніках 2014 года вярнулі работнікам сістэмы адукацыі па патрабаванні прававой інспекцыі галіновага прафсаюза, піша Настаўніцкая газета.

Гэта сума роўная 898 сярэднім заробкам за месяц у сістэме адукацыі. Атрымліваецца, што за год настаўнікам, выкладчыкам і іншым работнікам сістэмы адукацыі недаплацілі 898 заробкаў за месяц, ці 75 гадавых заробкаў.

Як патлумачылі Еўрарадыё ў Беларускім прафесійным саюзе работнікаў адукацыі і навукі, гэта грошы, якія недаплацілі пад час звальнення, недаплачаныя камандзіровачныя, недаразмеркаваныя эканоміі заробкаў, прэміі і іншыя памылковыя недаплаты.

Прававая інспекцыя прафсаюза мае права праводзіць праверкі і маніторынг, падчас якіх выяўляюцца такія недаплаты работнікам сістэмы адукацыі. Часам праверкі праводзяцца і па заявах саміх настаўнікаў, але цяпер такіх зваротаў усё менш.

Нагадаем, сфера адукацыі займае перадапошняе месца па заробках у сацыяльнай сферы. У 2014 годзе сярэдні заробак у сферы адукацыі склаў 4 мільёны 121,3 тысячы рублёў – гэта 67,7% ад сярэдняга заробку ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі