Насту Дашкевіч за абарону Курапатаў асудзілі завочна
Насту Дашкевіч яшчэ 30 сакавіка завочна засудзілі за знаходжанне ў намётавым лагеры абаронцаў Курапатаў. Гэта выявілася толькі 10 красавіка ў судзе Першамайскага раёна Мінска, паведамляе Радыё "Свабода".
Насту Дашкевіч прызналі вінаватай у парушэнні парадку пікетавання. У пратаколе адзначана, што на пасяджэнне суда яна не з'явілася.
Маці дваіх малых дзяцей аштрафавалі на 345 рублёў (15 базавых велічыняў).
Нагадаем, што яе муж, Зміцер Дашкевіч, затрыманы па "справе патрыётаў" і знаходзіцца ў СІЗА №1. Яму выставілі абвінавачання ў "навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў".