Насуперак абставінам і кавіду: у Мінску ўсё ж пройдуць “30 дзён на ровары”

Насуперак абставінам і кавіду: у Мінску ўсё ж пройдуць “30 дзён на ровары”

З 1 да 30 красавіка Мінск традыцыйна далучыцца да сусветнай акцыі “30 дзён на ровары”. Яе сутнасць у тым, каб штодня карыстацца сродкам персанальнай мабільнасці: роварам, ролікамі, самакатам, манаколам, бегавелам. Яшчэ пажадана публікаваць фота пра гэта ў сацсетках.  

Да 26 сакавіка Мінскае роварнае таварыства спадзяецца атрымаць адказ з Мінгарвыканкама наконт масавага заезду, з якога звычайна пачынаюцца “30 дзён на ровары”. Незалежна ад адказу, сябры МРТ збіраюцца на працягу ўсяго красавіка ладзіць для раварыстаў конкурсы і іншыя забаўкі.

— Мы намагаемся зладзіць бяспечныя і цікавыя актыўнасці, у якіх можна будзе ўзяць удзел, не перажываючы за сваё здароўе. Мы хочам узгадніць правядзенне масавых велашпацыраў, каб пазбегнуць пытанняў ад праваахоўных органаў. У выпадку паспяховага ўзгаднення мы будзем сачыць, каб усе раварысты надзявалі маскі і вытрымлівалі дыстанцыю падчас правядзення мерапрыемства.

Цяпер мы шукаем дызайнераў-валанцёраў для распрацоўкі макета карткі ўдзельніка. Таксама будзем радыя запартнёрыцца з бізнесам, прыязным да веларуху, — расказваюць Еўрарадыё ў Мінскім роварным таварыстве.

Акцыю “30 дзён на ровары” ўпершыню зладзілі дзесяць гадоў таму ў ЗША. Яна праводзіцца, каб нагадаць, што ездзіць на ровары можна ў любое надвор’е, а таксама што ровар — не толькі зручны варыянт для адпачынку, але і паўнавартасны транспарт для паездак па горадзе.

Апошнія пяць гадоў Беларусь стабільна ўваходзіць у лік сусветных лідараў па колькасці ўдзельнікаў акцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі