Навальны: першы пост у Instagram пасля атручвання і першае сэлфі
Аляксей Навальны апублікаваў першае сэлфі пасля атручвання. На ім у бальнічнай палаце ў Берліне разам з ім жонка Юлія, сын Захар і дачка Дар'я. "Я ўсё яшчэ амаль нічога не ўмею, але вось учора змог цэлы дзень дыхаць сам", — напісаў ён у сваім першым пасце ў Instagram.
Расійскі блогер і апазіцыянер Аляксей Навальны быў перавезены з Расіі ў Германію, дзе спецыялісты прыйшлі да высновы, што ён быў атручаны нервова-паралітычным рэчывам з групы "Навічок". Да 14 верасня Навальны быў на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Вядома, што ён не збіраецца заставацца за мяжой, ён хоча вярнуцца ў Расію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.