Назарбаеў: Хворы прэзідэнт — гэта не кіраўнік дзяржавы
Нурсултан Назарбаеў у інтэрв'ю тэлеканалу "Хабар" распавёў пра тое, што паўплывала на яго рашэнне ў 2019 годзе развітацца з пасадай прэзідэнта Казахстана. Ён кіраваў краінай з савецкіх часоў — амаль тры дзесяцігоддзі.
"Хворы прэзідэнт — гэта не кіраўнік дзяржавы, — кажа ён. — Твой стан такі, а прычым тут краіна? Яна не павінна пакутаваць".
Казахстанскі лідар прызнаўся, што перанёс вельмі сур'ёзную аперацыю (аднойчы, калі ён быў на канцэрце, узніклі сур'ёзныя праблемы са здароўем — ён ледзь пакінуў залу). І гэта паўплывала на яго рашэнне аб сыходзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.