Назарбаеў: Уладу ў Казахстане могуць пераразмеркаваць

Назарбаеў: Уладу ў Казахстане могуць пераразмеркаваць

У будучыні ў Казахстане магчымае змяненне канстытуцыі і пераразмеркаванне ўлады на карысць парламента і ўраду. Пра гэта 20 сакавіка заявіў прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў.

Па яго словаў, змены ў канстытуцыі павінны быць ухваленыя на рэферэндуме. Таксама ён адзначыў, што разам з “воляй народу” трэба ўлічваць “абстаноўку ў эканоміцы, у свеце, унутры краіны”, перадаюць замежныя СМІ.

Назарбаеў кіруе Казахстанам з 1989 года, калі ён стаў першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі рэспублікі. З 1991 года ён займае пасаду прэзідэнта краіны. У красавіку 2015 года Назарбаеў пераабраўся на пяты тэрмін і набраў 97,7% галасоў.

Сёння ў Казахстане праходзяць пазачарговыя выбары ў ніжнюю палату парламента.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі