Названы склад зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Пхенчхане (спіс)

Названы склад зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Пхенчхане (спіс)

24 студзеня ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі быў названы склад зборнай Беларусі на Алімпіядзе-2018 у Пхенчхане. У Паўднёвую Карэю паедуць 28 спартсменаў, у тым ліку і 44-гадовы лыжнік Сяргей Далідовіч, удзел якога працяглы час быў пад пытаннем, спартсмену давялося рыхтавацца самастойна, збіраць грошы (для яго гэта будзе сёмая Алімпіяда і ён выступіць пад 7-м нумарам). Акрамя Далідовіча ў лыжных гонках выступяць Юлія Ціханава, Паліна Сераносава, Анастасія Кірылава, Аляксандр Воранаў, Юрый Астапенка і Міхаіл Сямёнаў.

У складзе зборнай Беларусі па біятлоне выступяць трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дынара Алімбекава, Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Максім Верабей, Раман Ялетнаў і Антон Смольскі.

У канькабежным спорце Беларусь прадставяць Марына Зуева і Ігнат Галавацюк, у гарналыжным спорце — Марыя Шканова і Юрый Данілачкін, у фрыстайле — Антон Кушнір, Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Ала Цупер, Ганна Гуськова і Аляксандра Раманоўская, у шорт-трэку — Максім Сяргееў.

XXIII Алімпійскія гульні ў Паўднёвай Карэі пройдуць з 9 да 25 лютага 2018 года.

Названы склад зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Пхенчхане (спіс)
У НАК прэзентавалі форму алімпійскай зборнай Беларусі. Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі