"Не думаю, што сустрэну хлопцаў у балаклавах" — былы кадэт з "Пагоняй"
Фота з чатырма кадэтамі Ястрамбельскай школы-інтэрната ў цішотках з "Пагоняй" у 2015-м годзе абляцела ўсе СМІ. У сеціва яго выклаў Мікіта Гвоздзеў.
У размове з "Салідарнасцю" Мікіта распавёў, што падобныя фота не былі ў той час рэдкасцю ў вучылішчы, таму хлопцы не пераймаліся нейкімі наступствамі. Але Мікіта так і не стаў кадэтам: забраў дакументы праз некалькі меяцаў пасля той гісторыі:
"Трэцюю чвэрць пасля Новага году я ўжо вучыўся ў сваёй роднай школе, — кажа хлопец. — Выкладчыкі да сітуацыі паставіліся з разуменнем. Зразумела, што дырэктару далі па шапцы. З намі правялі выхаваўчую гутарку, пазбавілі на тыдзень звальненняў за парушэнне формы адзення".
Цяпер Мікіта заканчвае ўніверсітэт. Кажа, што яшчэ адзін з герояў фота пасля заканчэння вучылішча паехаў вучыцца за мяжу, астатнія вучацца ў Беларусі і сябруюць між сабой.
"Я застаўся ранейшым, пры сваіх ідэях. Аб хлопцах шмат чаго не скажу, але не думаю, што іх сустрэну на вуліцы ў балаклаве", — рэзюмаваў Мікіта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.